Удзельнікі акцыі прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы запатрабавалі рэгістрацыі «Белсату»


«Будзем чакаць, што да нас выйдуць з Адміністрацыі прэзідэнта. Я б жадаў далучыць да нашых патрабаванняў рэгістрацыю першага незалежнага тэлеканалу «Белсат», які будзе аб’ектыўна асвятляць падзеі», – сказаў адзін з удзельнікаў пратэсту прадпрымальнік Алесь Таўстыка.

Акцыя прадпрымальнікаў праходзіла сёння ў цэнтры Менску. На Кастрычніцкай плошчы сабраліся некалькі соцень людзей. Удзельнікі склалі рэзалюцыю з патрабаваннем адмяніць указ №222, якую збіраюцца перадаць уладам. Калі іх не пачуюць, прадпрымальнікі абяцаюць зноў выйсці на плошчу 22 лютага а 12 гадзіне.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў