Удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» аштрафавалі агулам амаль на чатыры тысячы рублёў


Суддзя суду Першамайскага раёну Менску Юрый Гарбатоўскі аштрафаваў сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вольгу Кавалькову на 15 базавых велічыняў за ўдзел у «Чарнобыльскім шляху».

Пра суд Вольга Кавалькова паведаміла ў сацыяльных сетках.

«15 базавых за Чарнобыльскі шлях. Амаль 200 долараў з чалавека за канстытуцыйнае права на мірны сход. Змагаемся далей», – напісала Вольга Кавалькова.

Вольга Кавалькова – дванаццатая, каго прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле арт 23.34 КаАП.

Агулам жа па стане на 30 траўня агульная колькасць штрафаў, накладзеных на ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» паводле інфармацыі праваабаронцаў склала 150 базавых велічыняў. Да гэтага часу некалькі актывістаў яшчэ чакаюць выклікаў у суд.

Hавiны
Эканаміста Сяргея Чалага аштрафавалі за ўдзел у «Чарнобыльскім шляху»
2019.05.17 13:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў