Удзельнікаў акцыі памяці Міхася Жызнеўскага пакаралі штрафамі


Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча і грамадскую актывістку Вольгу Нікалайчык штрафам за акцыю памяці Міхася Жызнеўскага, што адбылася 22 студзеня ля помніку Тарасу Шаўчэнку.

Вольга Нікалайчык атрымала 40 базавых велічыняў штрафу (1020 рублёў), Дзяніс Урбановіч – 50 базавых велічыняў (1275 рублёў). Пра гэта паведаміў у «Facebook» актывіст Максім Вінярскі.

Акцыя прымеркаваная да гадавіны гібелі на Майдане Жызнеўскага адбылася ўвечары 22 студзеня, у ёй прынялі ўдзел 7 чалавек. Актывісты прынеслі да помніку Тарасу Шаўчэнку фота Жызнеўскага, запалілі знічкі, а таксама выступілі з кароткімі прамовамі. Пасля акцыі міліцыянты ў цывільным затрымалі Нікалайчык і Урбановіча, ноч яны правялі ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Hавiны
Пра турму, дзеўчын і сяброўства з беларускім дыпламатам. Вялікае інтэрв’ю новага старшыні «Маладога фронту»
2018.12.19 09:52

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў