Удзельнік берасцейскага пратэсту: Будзем карміць птушак, пакуль на заводзе АКБ не павесяць замок


Праціўнікі заводу АКБ у Берасці выйшлі на чарговае кармленне галубоў. Гэтым разам на плошчы Леніна сабралася каля 130 асобаў, сама плошча была перакрытая пад розныя забаўляльныя імпрэзы, таму праціўнікі заводу былі вымушаныя сабрацца з боку плошчы, каля фантана.

«Мы абмеркавалі апошнія навіны, і прыйшлі для высновы, што будзем выходзіць карміць птушак да самага канца, пакуль на заводзе не павесяць замок, толькі тады мы спынім акцыі на плошчы, – распавёў «Белсату» ўдзельнік акцыі Канстанцін Астапук.

Яшчэ адна пратэстоўка супраць заводу, Паліна Шарэнда-Панасюк, правяла першы пікет, ён прайшоў у цэнтры Берасця пад нацыянальнымі сцягамі, з лозунгамі супраць заводу і пад пільнай увагай супрацоўнікаў міліцыі.

Пікет па збору подпісаў па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Паліны Шарэнда-Панасюк. Пікет прайшоў пад лозунгам супраць заводу АКБ. Фота Паліны Шарэнда-Панасюк

З 25 лютага 2019 года берасцейцы выходзяць на цэнтральную плошчу гораду і пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу, які пабудаваны недалёка ад Берасця. Шэраг лідараў берасцейскага пратэсту анансавалі свае палітычныя амбіцыі: Аляксандр Кабанаў, Раман Кісляк і Алена Макарэвіч плануюць балатавацца на выбары ў Палату прадстаўнікоў.

ВІДЭА
«Проста хочацца жыць». Як берасцейцы ўдзень і ўначы пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу
2019.05.25 11:43

АС belsat.eu

Стужка навінаў