Ударыў у жывот і вывернуў палец: у Баранавічах збілі кантралёра


Інцыдэнт адбыўся 21 кастрычніка каля 16:40 у аўтобусе № 6.

«Аўтобус стаяў на прыпынку «Вуліца Чырвонаармейская». Малады хлопец, які ехаў без квітка, у адказ на патрабаванне паказаць праязны дакумент або заплаціць штраф ударыў кантралёра ў жывот, а потым, спрабуючы збегчы, вывернуў яму вялікі палец на левай руцэ«, – распавёў выданню nashkraj.by дырэктар «Баранавічыгартранс» Андрэй Тарасюк.

Уцячы зайцу не ўдалося. На месца здарэння прыехалі супрацоўнікі міліцыі затрымалі 22-гадовага жыхара Баранавічаў.

Па факце здарэння Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу паводле ч.1 арт 366 Крымінальнага кодэкса (гвалт або пагроза службовай асобе, якая выконвае службовыя абавязкі).

ЮВ, belsat.eu, паводле nashkraj.by

Стужка навінаў