Удалечыні ад межаў з NATO пачаліся вучэнні «Шчыт саюзу-2019»


З 13 да 19 верасня на палігоне Муліна ў Ніжагародскай вобласці пройдуць сумесныя беларуска-расейскія аператыўныя вучэнні «Шчыт Саюзу-2019».

Палігон Муліна знаходзіцца на адлегласці 360 км на ўсход ад Масквы

«Яны стануць завяршальным этапам двухгадовага цыклу сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў Саюзнай дзяржавы», – паведамляе афіцыйны сайт вучэнняў exercise.mil.by.

У «Шчыце» возьмуць удзел каля 12 000 вайскоўцаў, 950 адзінак баявой тэхнікі і да 70 самалётаў і верталётаў.

Hавiны
Андрэй Раўкоў: Беларусь скарэктуе план абароны на 2020-2024 гады
2018.11.01 19:24

Беларусь накіравала ў Расею для ўдзелу ў вучэннях: звыш 4000 жаўнераў, больш за 30 танкаў, 80 баявых браніраваных машын, каля 50 рэактыўных сістэм залпавага агню, гарматаў і мінамётаў, а таксама каля 15 самалётаў і верталётаў.

Прэс-служба Мінабароны Беларусі апублікавала вялікі фотарэпартаж, прысвечаны ўдзелу беларусаў у вучэннях.

  • «Шчыт Саюзу» – гэта буйнамаштабныя вучэнні Беларусі і Расеі, якія праводзіліся ўжо тройчы (у 2006 годзе на беларускай тэрыторыі, у 2011 і 2015 гг. – на тэрыторыі РФ). У 2015 годзе яны адбыліся ў Пскоўскай і Ленінградскай абласцях – з беларускага боку тады былі задзейнічаныя больш за 1300 вайскоўцаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў