Учора ў Менску затрымалі звыш за 100 чалавек. Большасць – на маршы пенсіянераў


Паводле дадзеных праваабарончага цэнтру «Вясна», 14 снежня ў Менску затрымалі 106 чалавек. Шмат хто з іх – людзі сталага веку, некаторым – больш за 80 год. Гэтыя людзі ўчора выйшлі на Марш мудрасці.

Плошча Незалежнасці. Сілавікі разагналі марш пенсіянераў 14 снежня.
Фота: чытачы belsat.eu

Па панядзелках у краіне праходзяць маршы пенсіянераў. І калі раней затрыманняў на іх амаль не было, то ўчора сілавікі не пашкадавалі нават старых людзей.

Большасць затрыманых пенсіянераў адпусцілі, але, як сведчаць, звесткі валанцёраў, не ўсіх.

Таксама 14 снежня ў Менску супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі адміністратара тэлеграм-чатаў «Контроль автозаков Минск» і «ЧАТ лошков-петушков» Ганну Аленскую. Чат быў узламаны, у доме дзяўчыны праведзены вобшук. У інтэрнэце было размешчана пакаяльнае відэа з дзяўчынай.

Актывістку Наталлю Мікуліну, маці чацвярых дзяцей, хацелі затрымаць праз ватман з чырвонай паласой на вакне падчас святкавання дня народзінаў яе дачкі. Але праз тое, што яна знаходзілася адна з дзецьмі, супрацоўнікі Савецкага РУУС вырашылі самі скласці пратакол і вярнуцца за подпісам, паведамляе «Вясна».

AB, belsat.eu

Вокладка: Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году. Здымак — Агата Квяткоўская / Белсат

Стужка навінаў