Участковыя міліцыянты атрымаюць відэарэгістратары


Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі плануе экіпаваць усіх участковых міліцыянтаў відэарэгістратарамі. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення прафілактыкі ГУАПП МГБ МУС палкоўнік міліцыі Алег Каразей у інтэрв’ю выданню «На страже».

Алег Каразей адзначае, што адразу ж выдзеліць усім участковым відэарэгістратары не атрымаецца, паколькі гэта патрабуе фінансавання.

«Аднак у перспектыве кожная размова афіцэра з грамадзянамі будзе адбывацца пры ўключанай прыладзе, якія запісвае размову», – сказаў ён.

У МУС лічаць, што наяўнасць відэарэгістратараў ва ўчастковых дазволіць «вырашыць мінімум тры глабальныя задачы».

«Па-першае, абарона супрацоўніка – з дапамогай прылады можна паглядзець развіццё спрэчнай сітуацыі і канкрэтныя дзеянні бакоў. Пры гэтым само па сабе вядзенне запісу паслужыць стрымліваючым фактарам, ліквідуе ўмовы для магчымых правакацыяў», – заявіў Каразей.

Па-другое, працягнуў прадстаўнік МУС, відэа дапаможа ў зборы доказаў фактаў правапарушэнняў пры разборы сямейных скандалаў і пры іншых выкліках. У прыватнасці, будзе магчымасць фіксаваць становішча ў кватэры, стан ахвяры і іншае.

«Па-трэцяе, відэарэгістратар закліканы дысцыплінаваць і самога афіцэра, які ўжо не дазволіць сабе праявіць нейкую некарэктнасць. Часам ад насельніцтва паступаюць сігналы пра неправамерныя паводзіны супрацоўніка. Некаторыя з іх, на жаль, пацвярджаюцца», – дадаў Каразей.

Hавiны
Эксперымент на Віцебшчыне: міліцыянтаў зрабілі шэрыфамі
2019.07.25 13:24

СК belsat.eu

Стужка навінаў