УАЗ урэзаўся ў калону байкераў. Трое матацыклістаў – у рэанімацыі


Сведкі кажуць, што пацярпелі чатыры матацыкліста.

Увечары 16 чэрвеня на 434-м кіламетры трасы М1 каля развязкі Барысаў–Беразіно УАЗ урэзаўся ў калону байкераў, якая ехалі ў напрамку Барысава.

БЕЛТА падае, што прынамсі чатыры матацыклісты атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Трое з іх атрымалі цяжкія траўмы, іх даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне бліжэйшай больніцы.

Паводле некаторых звестках, УАЗ цягнуў на жорсткай счэпцы іншы аўтамабіль. У пэўны момант яны пачалі перастраенне ў суседнюю паласу, па якой рухаліся сем матацыклістаў. Трое з іх паспелі праехаць, аднак чатыры не паспелі сысці ад сутыкнення.

ДД

Стужка навінаў