Ўайнстэйна асудзілі на 23 гады за згвалтаванні


Кінапрадзюсар Гарві Уайнстэйн пакідае суд пасля першага дня судовага працэсу па справе сексуальнага гвалту. Нью-Ёрк, ЗША. 6 студзеня 2020 года. Фота – Carlo Allegri / Reuters / Forum

Гарві Ўайнстэйна асудзілі да 23 гадоў пазбаўлення волі за гвалт і сексуальную жорсткасць, паведамляе агенцтва «АР».

Суд над галівудскім прадзюсарам Гарві Ўайнстэйнам распачаўся ў ЗША 6 студзеня сёлета. 67-гадовага Ўайнстэйна абвінавачвалі ў згвалтаванні і ў прымусе да аральнага сексу ў 2013 і 2006 гадах.

Напрыканцы 2017 года Гарві Ўайнстэйна абвінавацілі ў сексуальных дамагальніцтвах. З восені 2017 года больш за 80 жанчын распавялі пра дамаганні і гвалт з боку Гарві Ўайнстэйна. Пацярпелыя ад харасмэнту аб’ядналіся ў адмысловы рух супраціву і распавялі свае гісторыі пад гэштэгам #MeToo.

24 лютага прадзюсара прызналі вінаватым, Ўайнстэйну надзелі кайданкі ў залі суда. 11 сакавіка суд агучыў прысуд – 23 гады пазбаўлення волі.

Раней прадзюсара выключылі з усіх прафесійных аб’яднанняў. Гільдыю рэжысёраў Амерыкі 28 лістапада Ўайнстэйн пакінуў сам, не чакаючы прыняцця рашэння аб выключэнні.

Hавiны
Гарві Ўайнстэйна прызналі вінаватым. Яму надзелі кайданкі ў зале суду
2020.02.24 21:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў