У ЗША звольнены працаўнік застрэліў 5 сваіх калегаў і параніў 5 паліцыянтаў


У горадзе Арор у штаце Ілінойс працаўнік кампаніі па вытворчасці прамысловых клапанаў застрэліў 5 былых калегаў пасля таго, як яму паведамілі аб звальненні.

Адзін працаўнік кампаніі быў дастаўлены ў больніцу.

45-гадовы Гары Марцін таксама параніў пяцярых паліцэйскіх, якія прыбылі на месца здарэння. Ён паспрабаваў схавацца, але праваахоўнікі яго ліквідавалі.

Мужчына прапрацаваў у кампаніі 15 гадоў, піша «Reuters».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў