У ЗША зноў страляніна: забітыя 9 чалавек


У горадзе Дэйтан, штат Агаё, невядомы адкрыў страляніну каля аднаго з гарадскіх бараў. Загінулі мінімум дзевяць чалавек, 26 атрымалі раненні. Нападніка застрэліла паліцыя. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

«Нашы супрацоўнікі знаходзіліся вельмі блізка да месца, дзе пачалася стральба, змаглі хутка адрэагаваць і ўзяць сітуацыю пад кантроль», – гаворыцца на старонцы паліцэйскага дэпартамента ў «Тўітэры».

Страляніна вяласяі ля бару Ned Peppers Bar у цэнтры Дэйтана. Пра нападніка нічога не вядома, ягоныя матывы – таксама.

Гэта ўжо другая страляніна ў ЗША цягам апошніх 24 гадзінаў. Мінімум 20 чалавек загінулі і 24 атрымалі раненні ў выніку страляніны ў гандлёвым цэнтры гораду Эль Паса ў амерыканскім штаце Тэхас. Інцыдэнт адбыўся ў супермаркеце Walmart непадалёк ад гандлёвага цэнтру Cielo Vista Mall, усяго ў некалькіх кіламетрах ад мяжы з Мексікай. Нападнік – 21-гадовы белы мужчына – затрыманы.

Hавiны
Страляніна ў Тэхасе: загінулі 20 чалавек
2019.08.04 08:47

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў