У ЗША здарыўся трэці масавы шутынг за содні: сямёра параненых


На месцы страляніны ў Чыкага.
Фота: nbcchicago.com

Чарговыя паведамленні пра страляніну са шматлікімі ахвярамі прыйшлі са Злучаных Штатаў. Гэта трэці выпадак за содні. Гэтым разам стралялі ў Чыкага.

Як паведамляе «NBC Chicago», ноччу 4 жніўня група людзей стаяла ў мясцовым парку, каля па іх пачалі страляць з аўтамабіля.

Hавiны
Страляніна ў Тэхасе: загінулі 20 чалавек
2019.08.04 08:47

У выніку былі параненыя сем чалавек. 21-гадовы мужчына, якога паранілі ў пахвіну, зараз знаходзіцца ў цяжкім стане. Усім пацярпелым ад 19 да 25 гадоў.

Раней сёння паведамлялася пра страляніну ў гарадах Эль-Паса (штат Тэхас) і Дэйтан (штат Агаё).

У Эль-Паса загінулі прынамсі 20 чалавек і 24 атрымалі раненні. Інцыдэнт адбыўся ў супермаркеце «Walmart». Нападнік затрыманы.

Hавiны
У ЗША зноў страляніна: забітыя 9 чалавек
2019.08.04 12:30

А ў Дэйтане невядомы пачаў страляніну каля аднаго з гарадскіх бараў. Загінулі мінімум дзевяць чалавек, 26 атрымалі раненні. Нападніка застрэліла паліцыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў