Іх падазраюць у адмыванні грошай і змове з мэтай махлярства.
Паводле ФБР, расейцы ўваходзілі ў злачынную групоўку разам з грамадзянамі Грузіі, Азербайджану, Украіны, Турцыі, Казахстану і выхадцамі з Латвіі.
Прадстаўніца Мінюста ЗША Ніколь Оксман назвала імёны расейскіх грамадзянаў: Станіслаў Лісіцкі, Аляксей Лівадног, Мікалай Тупікін і Кірыл Дзедусеў.
Паводле BBC, абвінавачанні прад’яўвілі семярым расейцам, а ўсяго да суду маюць намер прыцягнуць 25 чалавек.
Абвінавачаныя выдавалі сябе за аўтадылераў і калекцыянераў. Праз рэкламу на сайтах і буйныя аўкцыёны яны знаходзілі пакупнікоў, якія былі гатовыя перавесці грошы за аўты на рахунак кампаніі. Пасля таго, як кліент перадаваў сродкі, махляры знікалі. Сума матэрыяльнай шкоды складае больш за $ 4,5 млн.
ДР belsat.eu