У ЗША выратавалі вавёрак, хвасты якіх безнадзейна заблыталіся


Малыя вавёркі ў гняздзе маці заблыталіся хвастамі такім чынам, што апынуліся пад пагрозай смерці. Але ветерынары з аб’яднання аховы жывёл, здолелі даць ім свабоду.

Маленькіх звяркоў выпадкова заўважыў жыхар штата Вісконсін, які і звярнуўся ў мясцовае аб’яднанне аховы жывел.. Хвасты безнадзейна заблыталіся паміж сабою, а таксама перапляліся са сцяблінамі травы і палоскамі пластыка, якія іх маці выкарыстоўвала пры будаўніцтва гнязда. Відавочна, што без экстраннага ўмяшальніцтва вавёркі загінулі б, паколькі хвасты неабходны гэтым жывёлам для балансу, для ўтрымання цяпла. Гэты гордзіеў вузел «распляталі» 20 хвілінаў. Менавіта столькі цягнулася аперацыя, падчас якой жывёлам далі агульны наркоз.

"Freedom!"Untangled, and starting to awake from anesthesia.

Opublikowany przez Wildlife Rehabilitation Center at Wisconsin Humane Society Piątek, 14 września 2018

Цяпер тры вавёркі з пяці пачуваюць сябе выдатна. Але ў ахове жывёл вырашылі яшчэ паназіраць за імі, каб пераканацца, што яны ў бяспецы і кровазварот у хвастах цалкам аднавіўся.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў