У ЗША выпусцілі цацачную версію сцяны Трампа, якую ён хоча пабудаваць на мяжы з Мексікай


Амерыканская інтэрнэт-крама «Keep and Bear» пачала прымаць замовы на дзіцячы канструктар «Пабудуй сцяну».

У набор уваходзіць 101 цаглінка і фігурка Доналда Трампа ў сінім касцюме і чырвонай кепцы з надпісам «Make America Great Again» (Вернем Амерыцы былую моц).

На ўпакоўцы канструктара намаляваны мексіканец у самбрэра, а лагатып LEGO заменены абрэвіятурай MAGA (першыя літары слогану «Make America Great Again»).

Канструктар паступіць у продаж 23 лістапада.

Будаўніцтва сцяны на мяжы ЗША і Мексікі было адным з перадвыбарных абяцанняў Трампа. Ён сцвярджаў, што сцяна дапаможа спыніць нелегальных мігрантаў з Лацінскай Амерыкі. У жніўні 2018 года Трамп абвясціў аб пачатку будаўніцтва.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў