Армія ЗША выдала «Дапаможнік па расейскай вайсковай справе новага пакалення», якое прызначана для павышэння інфармаванасці амерыканскіх вайскоўцаў аб тактыцы Расеі ў гібрыднай вайне.
Выданне апублікавана ў вольным доступе на сайце PublicIntelligence.
Дапаможнік быў выдадзена ў снежні 2016 года для ўнутранага карыстання, але не зʼяўляецца засакрэчаным.
Аўтарамі кнігі пазначаны – Войска ЗША і Група па асіметрычнай вайне. У дапаможніку падрабязна вывучаецца расейская гібрыдная ваенная тактыка, ужытая ў Крыме і на Данбасе.
На 68-мі старонках дапаможніка сабраны фатаграфіі расейскай ваеннай тэхнікі з яе апісаннямі і характарыстыкамі.
Да таго ж, у кнізе апісаная стратэгія Расеі, накіраваная на змену ўрадаў. Як гэта было зроблена ў аперацыі па захопу Крыма, у якой удзельнічалі падраздзяленні спецыяльных сіл, і на Данбасе пры ўдзеле цяжка ўзброеных рэгулярных падраздзяленняў, якія падтрымліваюць мясцовыя марыянетачныя групоўкі.
Асобна ў дапаможніку разгледжаны і неваенных сродкі, якія выкарыстоўваюцца Расеяй для дасягнення сваіх мэтаў.
«Крэмль супрацоўнічае з злачыннымі хакерскімі групамі, і расейскі ўрад выкарыстоўвае тысячы прафесійных хакераў як частка стратэгіі інфармацыйных аперацый. Гэта моцна пераўзыходзіць ваенныя кібер-здольнасці ЗША і азначае, што брыгады ЗША могуць падвяргацца кібератакам з боку прарасейскіх сімпатызантаў у краінах, якія нават не ўдзельнічаюць у канфлікце », – гаворыцца ў дапаможніку.
Між тым, аўтары паказваюць, што расейская армія адчувае недахоп сродкаў электроннай барацьбы і авіяцыйнай падтрымкі і страта нават адной з такіх сістэм – сурʼёзны ўдар для расейскіх вайскоўцаў. Таксама адзначаецца недахоп матывацыі салдат прызыўнікоў і магутнасць, але нізкая дакладнасць ваеннай тэхнікі.
КА, belsat.eu