У ЗША ўзброены мужчына напаў на рэдакцыю газеты, 5 асобаў загінулі


Пяць асобаў загінулі і трое атрымалі цяжкія раненні ў выніку страляніны ў рэдакцыі выдання «Capital Gazette», якая адбылася 28 чэрвеня.

Рэдакцыя знаходзіцца ў гадзіне язды ад Вашынгтону – у горадзе Анапаліс (штат Мэрылэнд).

Стралка арыштавалі.

«Гэта была мэтанакіраваная атака на «Capitol Gazette», – заявіў прадстаўнік паліцыі Анн-Арандэл Уільям Крампф.

У паліцыі ўсё, што адбылося, апісваюць як «нешта накшталт вендэты», піша «Boston Globe». Крампф таксама паведаміў, што злачынца ўвайшоў у будынак з драбавіком і «пачаў шукаць сваіх ахвяраў». Паводле яго, злачынцам аказаўся жыхар штату Мэрылэнд, яму больш за 30 гадоў.

У паліцыі адзначылі, што ў рэдакцыю газеты раней паступалі пагрозы праз сацыяльныя сеткі. У той жа час пакуль невядома, ці былі яны звязаныя з нападам.

Паводле крыніцы тэлеканалу «NBC», знаёмай з ходам расследавання, асобу злачынцы змаглі ідэнтыфікаваць з дапамогай праграмы па распазнаванні твараў. Афіцыйна паліцыя гэта не пацвердзіла. Тры крыніцы тэлеканалу паведамілі, што нападнік – 38-гадовы Джараж Рамас.

НМ, belsat.eu, паводле РБК

Стужка навінаў