У ЗША шукаюць адпраўнікоў пасылак з бомбамі


Паштовыя адпраўленні з выбуховымі прыладамі атрымалі Клінтаны, экс-прэзідэнта ЗША Барака Абамы і яго жонка Мішэль, былы генпракурор ЗША Эрык Холдэр, былы дырэктару ЦРУ Джон Брэннан, Джордж Сорас, а таксама нью-ёркская рэдакцыя тэлеканалу CNN. Большасць пасылак атрымалася перахапіць яшчэ ў працэсе дастаўкі. Следчыя мяркуюць, што пасылкі былі, верагодна, адпраўленыя з штата Фларыда.

Следчыя таксама шукаюць тлумачэнне таго, што ніводная з каля дзесяці дасланых выбуховых прыстасаванняў не выбухнула. Пры гэтым ФБР лічыць, што ўсе адпраўленні не былі муляжамі бомбаў, а сапраўды ўяўлялі небяспеку.

Адмыслоўцы пры гэтым звяртаюць увагу, што ў прыстасаванняў усё ж адсутнічаў механізм для прывядзення ў дзеянне. Таму, верагодна, пасылкі з бомбамі былі адпраўленыя для таго, каб выклікаць паніку, але не неслі рэальнай пагрозы, паведамляе «Інтэрфакс».

Па словах кіраўніка бюро ФБР у Нью-Ёрку Уільяма Суіні, цяпер вядзецца пошук асобы ці групы людзей, якія адправілі ў агульнай складанасці каля дзесяці пасылак. Значная частка з іх перахопленыя ў Нью-Ёрку і Лос-Анджэлесе, а таксама ў штатах Мэрыленд, Фларыда і Дэлавер.

25 кастрычніка ФБР пацвердзіла факт перахопу трох новых пасылак з выбухоўкай, дзве з якіх былі адрасаваны былому віцэ-прэзідэнту ЗША Джозэфу Байдэну і адна – акцёру Роберту Дэ Ніра.

Трамп заклікаў амерыканскія СМІ спыніць нападкі на палітыкаў напярэдадні выбараў.

«СМІ таксама павінны праявіць адказнасць і падтрымліваць павагу, а таксама спыніць бясконцую варожасць і негатыўныя і часта ілжывыя напады ў сваіх матэрыялах», – сказаў ён.

Імкненне прэзідэнта абвінаваціць у росце тэрарыстычнай пагрозы прэсу выклікала хвалю крытыкі.

«У Белым доме мае месца няпоўнае разуменне сур’ёзнасці з працягам нападаў на СМІ. Прэзідэнт і прэс-сакратар Белага дому Сара Сандэрс павінны ўсведамляць, што словы маюць значэнне. Да гэтага часу яны не дэманстравалі, што разумеюць гэта», – адзначыў прэзідэнт тэлекампаніі CNN Джэф Закер.

А сын фінансіста Джорджа Сораса Аляксандр Сорас апублікаваў артыкул «Нянавісць пажырае нас», у якой звязаў рассылку выбуховых прыладаў у ЗША з нагнятаннем нянавісці ў амерыканскім грамадстве, якое пачалося падчас перадвыбарнай гонкі Дональда Трампа ў 2016 годзе, паведамляе newsru.com

ВІДЭА
Бараку Абаму і Гілары Клінтан даслалі поштай выбуховыя прыстасаванні, офіс «CNN» эвакуявалі
2018.10.24 18:02

СК, belsat.eu

 

Стужка навінаў