У ЗША працягваюць адпраўляць пасылкі з бомбамі. Затрыманы першы падазраваны


У ЗША знайшлі яшчэ тры паштовыя адпраўленні з выбуховымі прыладамі. Яны былі адрасаваныя сенатару ад Дэмакратычнай партыі Коры Букеру і былому дырэктару Нацыянальнай выведкі Джэймсу Клэперу.

Дзве пасылкі знайшлі ў будынку паштовай службы ва Фларыдзе, адну – у Нью-Ёрку. Адначасова CNN паведамляе, што ў Флорыдзе арыштавалі падазраванага ў рассылцы паштовых адпраўленняў з бомбамі. Падрабязнасці затрымання невядомыя.

Раней пакеты з бомбамі адрасавалі Білу і Гілары Клінтанам, экс-прэзідэнту ЗША Бараку Абаме і яго жонцы Мішэль, былому генпракурору ЗША Эрыку Холдэру, былому дырэктару ЦРУ Джону Брэннану, Джордж Сорасу, актору Роберту Дэ Ніра, а таксама рэдакцыі тэлеканала CNN. Ніводнае з дасланых выбуховых прыстасаванняў не выбухнула.

Адміністрацыя Трампа раней заяўляла, што разглядае ўсе дзеянні, накіраваныя на былых чыноўнікаў, палітыкаў і журналістаў як тэрарыстычныя акты, за якія людзі, датычныя да гэтых дзеянняў павінны панесці поўную адказнасць, паведамляе BBC.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў