У ЗША памёр «кароль блюзу» Бі Бі Кінг




Легендарны кампазітар і вакаліст пайшоў з жыцця ва ўзросце 89 гадоў у Лас-Вегасе. Апошнія 20 гадоў Райлі Бі Кінг (сапраўднае імя спевака) пакутаваў ад цукровага дыябету. Месяц таму музыка ў сувязі з абвастрэннем хваробы трапіў у шпіталь.

Бі Бі Кінг пачаў музычную кар’еру яшчэ ў 1947 годзе і праславіўся на ўвесь свет унікальнай гульнёй на гітары.

У апошнія гады ён не запісваў новых кампазіцый і не даваў канцэртаў, аднак некалькі разоў прымаў удзел у буйных музычных фестывалях. У 2011 годзе часопіс «Rolling Stone» прадставіў спіс 100 лепшых гітарыстаў усіх часоў, дзе вядомы блюзмэн заняў шосты радок.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў