У ЗША памёр беларускі паэт Міхась Кавыль ва ўзросце 101 год


У Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрсі, ЗША 6 красавіка памёр паэт Міхась Кавыль.

Пра гэта са спасылкай Янку Запрудніка паведаміла nn.by

Дзень разьвітання з беларускім паэтам пакуль не вызначаны. Але пахаваюць Міхася Кавыля на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.

Паэт Міхась Кавыль (сапраўднае імя — Язэп Лешчанка) нарадзіўся на Случчыне 1 снежня 1915 году, а бальшыню жыцця пражыў у Амерыцы, у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрсі. Там пасялілася шмат беларусаў, якія трапілі ў ЗША.

У эміграцыі Кавыль выдаў зборнікі паэзіі «Ростань», «Пад зоркамі белымі», «Цяжкія думы», «Міжагнёўе».

ВД, Belsat.eu

Стужка навінаў