У ЗША пачалі прадаваць «смартфон-пісталет»


Злачынец патрабуе ад вас грошы і ваш дарагі смартфон? Дастаньце спачатку смартфон. Каб пакласці нягодніка на месцы.

Фота з сайта кампаніі-вытворцы

Пісталет з 2 рулямі і гатовымі да стральбы 2 патронамі ў іх, які амаль не адрозніваецца на выгляд ад смартфона, можна цяпер замовіць у ЗША, піша сайт guns.com.

У патрэбны час уладальнік можа зняць засцерагальны замок, раскласці пісталет і адразу адкрыць агонь кулямі калібру 9 мм.

Зброя коштам у $500 выклікала спрэчкі ў ЗША адносна сваёй этычнасці і адпаведнасці заканадаўству, аднак гэта не спыніла вытворцу – кампанію Ideal Conceal.

Вось так «айфон» раскладваецца для стральбы. Фота www.guns.com

Аляксандр Гелагаеў, belsat.eu

Стужка навінаў