У ЗША мужчына з нажом параніў 9 чалавек


Дзевяць чалавек трапілі ў шпіталь 1 ліпеня пасля таго, як невядомы з нажом здзейсніў напад на людзей у амерыканскім горадзе Бойс, штат Айдаха.

Інцыдэнт адбыўся ў шматкватэрным комплексе Бойс, дзе жывуць пераважна сем’і мігрантаў.

Паліцыя затрымала 30-гадовага нападніка. Якія былі матывы злачынства пакуль невядома.

Праваахоўнікі таксама адзначаюць, што некаторыя з пацярпелых атрымалі раненні небяспечныя для жыцця, паведамляе Associated Press.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў