У ЗША мужчына наўмысна заехаў на аўце ў рэстаран, забіўшы дачку і нявестку


Трагедыя здарылася ў амерыканскім штаце Паўночная Караліна.

62-гадовы Роджэр Сэлф (Roger Self) спачатку завёў сваю сям’ю ў рэстаран, дзе яны занялі столік каля вакна. Затым ён вярнуўся да свайго аўта і на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў будынак у тым месцы, дзе яны сядзелі.

Ягоная дачка (працавала намесніцай шэрыфа) і нявестка загінулі. Яшчэ некалькі асобаў шпіталізаваныя.

Матывы ягонага ўчынку высвятляюцца. Роджэр Сэлф займаўся прыватнымі расследваннямі і ў асноўным дапамагаў кампаніям выкрываць незаконныя дзеянні супрацоўнікаў. Мужчыну арыштавалі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў