У ЗША хлопец спрабаваў падарваць машыну на паркоўцы ля Пентагону

Паліцыя Пентагону затрымала 19-гадовага жыхара штата Арканзас, які спрабаваў падарваць машыну на паркоўцы каля будынку штаб-кватэры Міністэрства абароны ЗША, паведамляе Reuters.

Згодна з дадзенымі паліцыі, афіцэр, які знаходзіўся на паркоўцы, заўважыў, што малады чалавек спрабаваў запаліць кавалак тканіны, устаўлены ў бензабак аўтамабіля.

Калі паліцэйскі паспрабаваў затрымаць хлопца, той пераскочыў праз плот і збег. Праз гадзіну яго знайшлі і арыштавалі.

Паводле закону, яму пагражае ад пяці да 20 гадоў турмы.

КА belsat.eu

Hавiны