У ЗША будуць судзіць найбольш актыўных удзельнікаў штурму Капітолію. У тым ліку шамана з рагамі

Улады ЗША прад’явілі абвінавачанні тром удзельнікам штурму будынку Кангрэсу ў Вашынгтоне. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства юстыцыі краіны.

Джэйка Анджэлі (таксама вядомага як шаман QAnon) абвінавачваюць у нелегальным ды гвалтоўным пранікненні на закрытую тэрыторыю і ў парушэннях грамадскага парадку.

January 6, 2021, Washington, District of Columbia, USA: After thousands of pro- Trump supporters rallied on January 6, 2021 in the District of Columbia (DC) outside the US State Capitol as the US Senate certificated the Electoral College vote ratifying Joe Biden as the president of the US and after some broke into the Capitol, the US Capitol Police used tear gas to disburse the crowd.,Image: 581594761, License: Rights-managed, Restrictions: , Model Release: no, Credit line: Essdras M Suarez / Zuma Press / Forum

Аналагічныя прэтэнзіі да Адама Джонсана, які трапіў у аб’ектывы з кафедраю спікеркі Нэнсі Пэлосі ў руках.

Дэрыка Эванса, які таксама гуляў па Капітолію ды вёў жывую трансляцыю гэтага на Facebook, абвінавачваюць яшчэ і ў падбухторванні натоўпу да незаконных дзеянняў.

Натоўп уварваўся ў будынак Кангрэсу 6 студзеня, калі там праходзіла пасяджэнне абедзвюх палатаў амерыканскага парламенту. Яны павінны былі фармальна зацвердзіць перамогу Джо Байдэна на прэзідэнцкіх выбарах. Прыхільнікі дзейнага прэзідэнта краіны Доналда Трампа, не згодныя з вынікамі галасавання, штурмавалі Капітолій, у выніку чаго загінулі пяць чалавек, сярод іх жанчына і паліцыянт.

ІК, belsat.eu

Hавiны