У ЗША – больш за 50 тысяч ахвяраў каронавірусу. Смяротнасць у Італіі і Іспаніі падае


Агулам па стане на раніцу 25 красавіка, паводле дадзеных Універсітэту Джонза Гопкінза, у свеце COVID-19 заразіліся больш за 2 млн 790 тысяч чалавек, памерлі больш за 195 тысяч.

На першае месца па колькасці інфікаваных выйшлі ЗША, дзе зафіксавана больш за 890 тысяч выпадкаў, а памерлі больш за 50 тысяч хворых. Аднак у пэўных штатах ужо ўводзяць паслабленне каранцінных мер, піша Бі-бі-сі.

Тым часам у Італіі цягам апошніх содняў зафіксаваны самі нізкі ўзровень смяротнасці з 19 сакавіка – памерла 420 чалавек. Агульная колькасць смерцяў дасягнула ў гэтай еўрапейскай краіне 25 969.

У пятніцу італьянскія СМІ паведамілі, што ў бліжэйшыя 4 тыдні жорсткія каранцінныя меры будуць паступова аслабляцца.

Раней Іспанія таксама пацвердзіла, што там адзначаны самы нізкі за пяць тыдняў узровень дзённай смяротнасці ад каронавірусу. Усяго падчас эпідэміі там памерлі 22 524 заражаных. Менш смерцяў зарэгістравана за апошнія содні і ў Францыі пры агульнай колькасці ў 22 245 ахвяраў.

У Беларусі па стане на 24 красавіка было 8 773 выпадкі інфікавання і 63 смерці.

Hавiны
«У нас ніякай катастрофы няма». Стрым з брыфінгу Мінздароўя
2020.04.24 16:23

Сусветная арганізацыя аховы здароўя заявіла, што пачынае новую глабальную ініцыятыву з мэтай знайсці спосаб лячэння новага каронавірусу і стварыць механізмы абароны ад узнікнення падобных пандэміяў у будучыні. Па словах кіраўніка САЗ, пагроза ўсяму чалавецтву, якую прадстаўляюць такія пандэміі, патрабуе глабальнага падыходу.

КА belsat.eu

Стужка навінаў