У ЗША больш за 2 мільёна чалавек заразіліся каронавірусам


На дзень 11 чэрвеня ў свеце зарэгістраваныя 7 360 239 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 416 201 пацыент з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне колькасць заражаных перавысіла 2 мільёна чалавек (2 000 464 выпадкі захворвання). У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі – 112 924. Такім чынам, ад каронавіруса памерлі амаль у два разы больш амерыканцаў, чым за ўвесь час вайны ў В’етнаме (падчас таго канфлікту былі забіты, памерлі ў палоне і зніклі без звестак каля 58 тысяч грамадзянаў ЗША).

Другое месца займае Бразілія (захварэлі 772 416 чалавек), трэцяе – Расея (493 023 інфікаваных), чацвертае – Вялікая Брытанія (291 588), пятае – Індыя (276 583), шостае – Іспанія (242 280), сёмае – Італія (235 673), восьмае – Перу (208 823).

Па колькасці ахвяраў каронавіруса другое месца пасля ЗША займае Вялікай Брытанія – там памерлі 41 213 чалавек. У Бразіліі – 39 680, у Італіі – 34 114, у Францыі – 29 322, у Іспаніі – 27 136.

Hавiны
САЗ: Сітуацыя з каронавірусам у свеце пагаршаецца
2020.06.08 22:49

Агулам у свеце зарэгістравана 7 360 239 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 416 201 пацыент з COVID-19 памерлі.

Беларусь займае 23-е месца ў свеце па колькасці афіцыяльна зарэгістраваных выпадках заражэння каронавірусам. Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 10 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 51 066 выпадкаў заражэння COVID-19. 288 пацыентаў памерлі.

Hавiны
Глінская: Не варта чакаць, што спёка знізіць захворванне на каронавірус
2020.06.08 21:56

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў