У ЗША арыштавалі падазраванага ў спробе выкрасці сабаку Оўбамы


У сталіцы ЗША Вашынгтоне арыштаваны чалавек, якога падазраюць у спробе выкрасці аднаго з сабак прэзідэнта Барака Оўбамы.

Агенты Сакрэтнай службы, якая займаецца аховай прэзідэнта, атрымалі інфармацыю, што жыхар штату Паўночная Дакота Скот Стокэрт накіроўваецца ў Вашынгтон, каб выкрасці аднаго з двух сабак (Бо альбо Сані), якія належаць сямʼі Оўбамы.

У машыне падазраванага былі выяўленыя агнястрэльная зброя і мачэтэ.

Стокэрту было прадʼяўленае абвінавачванне ў парушэнні мясцовых законаў аб зброі.

Пасля арышту, як паведамілі прадстаўнікі Сакрэтнай службы, падазраваны зрабіў некалькі дзіўных заяў: у прыватнасці, сказаў, што мае намер балатавацца на пасаду прэзідэнта ЗША.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў