У ЗША ад каронавіруса памерлі больш за 80 тысяч чалавек


На дзень 12 траўня ў свеце зарэгістраваныя 4 177 504 выпадкі інфікавання каронавірусам. 286 330 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне зафіксавана 1 347 881 выпадак захворвання. У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі: 80 682 чалавекі.

Другое месца займае Іспанія (захварэлі 227 436 чалавек), трэцяе – Вялікая Брытанія (224 332 інфікаваных), чацвертае – Расея (212 629), пятае – Італія (198 676), шостае – Францыя (176 202), сёмае – Нямеччына (170 588), восьмае – Бразілія (169 594).

Сярод еўрапейскіх краінаў больш за ўсё ахвяраў каронавіруса ў Вялікай Брытаніі – 32 141 чалавек. У Італіі памерлі 30 739 чалавек, у Іспаніі – 26 774, у Францыі – 26 646.

Агулам у свеце зарэгістравана 4 177 504 выпадкі інфікавання каронавірусам. 286 330 пацыентаў з COVID-19 памерлі.

Беларусь займае 25-е месца ў свеце па колькасці афіцыяльна зарэгістраваных выпадках заражэння каронавірусам. Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 11 траўня ў Беларусі зарэгістравана 23 906 выпадкаў заражэння COVID-19. 135 пацыентаў памерлі.

Hавiны
ААН лічыць, што пандэмія прывядзе да гістарычнага ўзроўню беспрацоўя і беднасці
2020.04.28 07:43

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў