У ЗША ад каронавіруса памерлі 45 тыс. чалавек


Па ўсім свеце новая каронавірусная інфекцыя пацверджаная станам на раніцу 22 красавіка ў 2,5 млн чалавек. Пра гэта сведчаць звесткі ўніверсітэту Джонса Хопкінса.

Агулам каронавірус выяўлены ў 185 краінах і тэрыторыях. Лідарамі паводле колькасці заражэнняў з’яўляюцца ЗША (825 041 выпадак), Іспанія (204 178) і Італія (183 957).

У першую дзясятку таксама ўвайшлі Францыя (159 299 выпадкаў), Нямеччына (148 453), Вялікая Брытанія (130 184), Турцыя (95 591), Іран (84 802), Кітай (83 862) і Расея (52 763).

Агулам у свеце на COVID-19 заразіліся 2 564 190 чалавек, а памерлі 177 445.

У ЗША яго ахвярамі сталі 45 063 чалавекі, у Італіі – 24 648, у Іспаніі – 21 282, у Францыі – 20 796, у Вялікай Брытаніі – 17 337. Апроч іх, у топ-10 патрапілі Бельгія (5 998), Іран (5 297), Нямеччына (5 086), Кітай (4 636) і Нідэрланды (3 916).

Інфаграфіка
У Беларусі памерлі ад каронавіруса 55 чалавек, заразіліся – 6723
2020.04.21 19:16

У Беларусі паведамляецца пра 6723 выпадкі заражэння і пра 55 смерцяў ад каронавіруса.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў