У Змітра Дашкевіча судовыя выканаўцы канфіскавалі аўтамабіль (ФОТА)


 

17:15 Аўта ацанілі ў 12 тысяч рублёў. ДАІ, выканаўцы, эвакуатар з аўтамабілем Змітра Дашкевіча зʼехаў.

17:03 Аўта Змітра Дашкевіча зачапілі на эвакуатар.

Выканаўцы прыехалі да Змітра Дашкевіча з эвакуатарам. Ніхто Змітра пра канфіскацыю не папярэджваў. Дашкевічу пра эвакуатар паведамілі суседзі.

Зміцер выйшаў у двор, запатрабаваў пастанову. Яму адмовіліся паказваць дакументы. Ён сеў у аўтамабіль і паспрабаваў адʼехаць. Выпадкова Дашкевіч наехаў на нагу адной судовай выканаўцы. З жанчынай усё ў парадку. Цяпер яго «Хонда Джаз» 2010 году выпуску заблакавала аўта выканаўцаў.

«Мне паведамілі суседзі, што канфіскоўваюць машыну. Хаця ніхто пра гэта не паведамляў, у дзверы не грукаў. Дакументы не паказвалі. Нейкі форменны бандытызм. Я выходжу на вуліцу, зграя нейкіх людзей без прадстаўлення цягнуць у машыну. Я сеў у машыну паспрабаваў адʼехаць. Яны кідаліся на машыну і адна бандытка заявіла, што я пераехаў ёй нагу. Не ведаю ці гэта так, яна сагнула мне люстэрка», – распавёў Зміцер Дашкевіч Белсату».

На месца прыехалі супрацоўнікі ДАІ

Першай пра канфіскацыю аўтамабіля ў Facebook паведаміла жонка актывіста Наста Дашкевіч.

«Я павярнулася ў кватэру да дзяцей. У двары дурдом. Забіраюць машыну. Судовыя выканаўцы перакрылі дарогу. Зміцер сеў у машыну і спрабуе выехаць», – напісала яна.

Машыну хочуць забраць за штрафы, якія Зміцер атрымаў за ўдзел у акцыях. Паводле Насты Дашкевіч, штрафы ейны муж сплочвае, але не паспявае выплаціць усе.

Судовыя выканаўцы перакрылі дарогу

Судовыя выканаўцы прыходзілі да Змітра ў мінулую пятніцу. Дома была Наста.

Жонцы яны сказалі, што штрафаў у Дашкевіча больш за 10 базавых – яны маюць апісаць маёмасць. Наста не пусціла іх у кватэру.

«Проста так наступны раз мы не прыйдзем», – сказалі выканаўцы.

Сёння яны прыходзілі ў другі раз.

Аўта Змітра Дашкевіча
Аўтамабіль Змітра Дашкевіча
На месца прыехалі журналісты

Чакаем на навіны ад Змітра Дашкевіча. Пакуль што яго жонка Наста дзякуе журналістам за асвятленне падзеі і падкрэслівае, што судовыя выканаўцы не адказалі на пытанні пра сумы штрафаў і не назвалі нават свае прозвішчы.

18:04 Наста Дашкевіч абагульняе сітуацыю:

Я гэтых судовых прыставаў бачу другі раз у жыцці. Машыну дагэтуль не апісвалі, ніякіх дакументаў не паказвалі. Машына была на Змітру, бо штрафы ўсе мы выплачвалі і ў вус ня дзьмулі. Таму быў загад на легальны бандытызм – няясна па якой прычыне. Судовыя прыставы нават баяліся і не хацелі паказваць дакументы, бо разумелі, што парушаюць закон. Яны кідаліся пад колы, калі Зміцер сеў за стырно перад эвакуатарам. […] І яшчэ. Яны нават не папярэдзілі нас. Нават не пагрукалі ў дзверы. Гэта да мяне прыйшлі суседзі і сказалі, што вашу машыну ўвозяць. Т.б. яны наагул хацелі гэта зрабіць уціхую. Вы можаце такое ўявіць?

18:59 Зміцер Дашкевіч напісаў на сваёй старонцы:

ХМ/ДР belsat.eu

Стужка навінаў