У Зімбабвэ – крывавы разгон пратэстаў. Мнангагўа пагражае імпічмент


Прэзідэнт Зімбабвэ Эмэрсан Мнангагўа абяцаў адрэагаваць на жорсткія рэпрэсіі з боку сілаў бяспекі краіны супраць пратэстоўцаў. Між тым, прадстаўнікі ўладаў Зімбабвэ кажуць, што Мнангагўа могуць абвесціць імпічмент.

Юрысты і актывісты кажуць, што сілавікі Зімбабвэ забілі не менш за дзесяць удзельнікаў пратэстаў, два дзясяткі былі параненыя і сотні арыштаваныя. Камісія па правах чалавека Зімбабвэ абвінаваціла сілы бяспекі ў сістэматычных катаваннях.

Эмэрсан Мнангагўа ў сваю чаргу заявіў, што гвалт з боку сілаў бяспекі «недапушчальны і з’яўляецца здрадай новаму Зімбабвэ». Ён абяцаў расследаваць здарэнне.

Прыхільнікі Эмэрсана Мнангагўа – дэпутат з кіроўнай партыі і былы міністр фінансаў – кажуць, што некаторыя чальцы ўрады хочуць абвесціць прэзідэнту імпічмент, паведамляе Reuters.

Нагадаем, 16-18 студзеня адбыўся афіцыйны візіт прэзідэнта Зімбабвэ Эмэрсана Мнангагўа ў Беларусь. У Менску ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Аб’ектыў
Дыяментавыя надзеі. Менск прымае прэзідэнта Зімбабвэ
2019.01.16 21:01

Эмэрсан Мнангагўа пачаў кіраваць Зімбабвэ пасля дзяржаўнага перавароту ў лістападзе 2017 года, калі з пасады прэзідэнта быў зрынуты Робэрт Мугабэ, што ўзначальваў краіну 27 гадоў. На радзіме Мнангагўа носіць прозвішча «Кракадзіл», якое займеў у дыверсійным атрадзе «Кракадзілавая банда» Нацыянальнай Вызваленчай Арміі. Пад ягоным кіраўніцтвам партызаны забівалі каланістаў і гандлявалі зброяй. У 1965-ым годзе Мнангагўа быў у кроку ад смяротнай кары. Ва ўжо незалежнай Зімбабвэ Эмэрсан Мнангагўа быў адным з канструктараў рэжыму Мугабэ. Кіраваў спецслужбамі ў часе шматтысячных этнічных чыстак. Потым – займаў фатэлі міністра юстыцыі, фінансаў, абароны і ўрэшце віцэ-прэзідэнта.

Пасля таго як прэзідэнта Зімбабвэ стаў Эмэрсан Мнангагўа паміж Менскам і Харарэ істотна актывізаваліся стасункі. Гэтак, напачатку сакавіку 2018 года, краіну наведаў кіраўнік Упраўлення справамі прэзідэнта Віктар Шэйман – ён падпісаў кантракты на суму каля 58 млн USD, у тым ліку па пастаўках беларускіх трактароў на 43 млн USD і тэхнікі для лясной гаспадаркі на 15 млн USD.

Hавiны
Што агульнага ў Шэймана, генерала ФСБ і Тальяці? Расследаванне «Белсату»
2018.05.21 08:00

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў