У Жыткавіцкім раёне побач з аварыйным мостам з’явіцца часовы пешаходны – з дрэва


Сюжэт пра аварыйныя масты ў Беларусі

Праект рэканструкцыі моста праз Прыпяць рэалізуюць да канца года.

Пра гэта паведамілі ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

Цяпер на месцы працуюць будаўнічыя брыгады. Функцыянаванне часовай пераправы цалкам спыненае: раку скаваў лёд, і перапраўляцца на лодках стала небяспечна. У бліжэйшы час на Прыпяці пачне працаваць ледакол, каб перавозіць людзей на катэрах зноў стала магчымым. Пакуль з праблемай сутыкнуліся і працаўнікі Тураўскага малочнага камбіната: 80 чалавек жывуць у Жыткавічах.

28 лютага камісія па надзвычайных сітуацыях прыняла рашэнне сабраць з піламатэрыялаў часовы пешаходны мост – узводзіць яго пачнуць ужо сёння.

7 снежня на аўтамабільным мосце праз Прыпяць у Жыткавічах з’явіліся расколіны, і ён правіс. Спачатку мост зачынілі для аўтаў, а пасля і для пешаходаў. Спецыялісты казалі, што мост будзе зачынены прыкладна на год. Мост мае вельмі важнае значэнне для камунікацыі ва ўсім Палессі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў