У Жыткавічах рабочы скраў у гаспадыні дому 10 тысяч долараў


Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Жыткавічах мясцовага жыхара, які падазраецца ў здзяйсненні крадзяжу буйной сумы грошай з прыватнага дому, паведамляе прэс-служба МУС.

Паведамленне пра выкрадзеныя ювелірныя вырабы, буйную суму грошай і спіртныя напоі паступіла ў дзяжурную службу РАУС ад мясцовай жыхаркі. Яна паведаміла, што хтосьці пашкодзіў аконную раму падвальнага памяшкання і пракраўся ў ейны дом.

«Аператыўнікі выйшлі на след чалавека, які займаўся рамонтам у памяшкання і меў магчымасць свабодна туды ўвайсці. Аконную раму разбіў, каб адвесці ад сябе падазрэнне», – распавялі ў міліцыі.

Выкрадзенае выявілі ў 40-гадовага падазраванага 10 ліпеня каля 18.30. Мужчына склаў усе ў вядзерца і закапаў у сваім гаражы.

З апублікаванага міліцыяй фота вынікае, што гаворка можа ісці як мінімум пра 10 тысяч долараў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў