У жылым доме ў Слуцку выбухнуў газавы балон. ФОТА


У Слуцку раніцай 15 лютага ў двары дому № 8 на вуліцы Салігорскай выбухнуў газавы балон. Сігнал пра здарэнне паступіў ратавальнікам а 09:37.

«Пацярпелых няма, пашкоджана шкло ў некалькіх кватэрах на 1-4 паверхах дзевяціпавярховага жылога дома. Па існуючы на дадзены момант інфармацыі ў падвале праводзіліся працы па абслугоўванні сістэмаў ацяплення», – паведамляецца на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

ІІ, belsat.eu. Фота – mchs.gov.by

Стужка навінаў