У жылым доме ў Мазыры адбыўся выбух газу


У Мазыры па вуліцы Бульвар Юнацтва ў шматкватэрным жылым доме №63 адбыўся выбух. Паведамленне пра гэта паступіла ратавальнікам 18 студзеня ў 15.39.

Як паведамляюць у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, у адной з кватэраў адбылася «ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння».

«Гаспадар кватэры 1960 года нараджэння ў момант успышкі знаходзіўся ў кватэры з жонкай. Паводле папярэдняй інфармацыі, гаспадар кватэры на балконе кухні з дапамогай ручной газавай гарэлкі, ёмістасцю 0,5 л, праводзіў агнявую апрацоўку тушкі птушкі. Як мяркуецца, у працэсе апрацоўкі адбылася разгерметызацыя газавага балончыка і мужчына, для ліквідацыі няспраўнасці, прыйшоў з газавай гарэлкай у памяшканне кухні і паклаў яе ў мыйку. У гэты час у памяшканне кухні ўвайшла яго жонка і ўключыла святло, пасля чаго адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння», – распавялі ў МНС.

У міністэрстве адзначаюць, што ў выніку ўспышкі пашкоджана шкленне чатырох аконных праёмаў у кватэры. «Бачных парушэнняў цэласнасці апорных канструкцый хаты не выяўлена, сляды гарэння маёмасці ў кватэры адсутнічаюць, эвакуацыя жыхароў дома не праводзілася. Пацярпелых няма», – паведамляюць у МНС.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў