У журналіста «Белсату» здымаюць з вакна бел-чырвона-белы сцяг. СТРЫМ


Цэлая група работнікаў прыехала здымаць сцяг з вакна ў кватэры Вітаўта Сіўчыка.

«Стаяць дзядзькі з пілой. Яны крычалі мне: здымай сцяг! Спужаліся беларускага сцяга. Так у нас дбаюць пра незалежнасць», – кажа Вітаўт Сіўчык.

Работнікі сказалі журналісту, што сцяг не дзяржаўны, таму не можа вісець. Вітаўту ўдалося схаваць сцяг. Цяпер ён чакае, пакуль брыгада з’едзе, каб вывесіць сцяг наноў.

Праз некалькі гадзінаў сцяг зноў залунаў з вакна.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў