У Жодзіне выбухнула кацельня. Ёсць загінулы


Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: zanoza-news.com

Адзін чалавек загінуў і яшчэ чатыры пацярпелі падчас выбуху кацельнай у адной з гарадскіх арганізацыяў Жодзіна, распавёў Следчы камітэт «Інтэрфаксу».

Здарэнне адбылося 29 кастрычніка.

Цяпер на месцы здарэння працуюць следчыя – аглядаюць месца здарэння супольна з экспертам, фіксуюць сляды і высвятляюць абставіны здарэння.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў