У Жодзіне падпалілі дзверы пракуратуры?

8 кастрычніка ў 03:12 паступіла паведамленне аб пажары ў двухпавярховым будынку пракуратуры ў Жодзіне, паведамляе прэс-служба МНС.

У выніку пажару пашкоджаны ўваходныя дзверы ў будынак жодзінскай пракуратуры на плошчы 0,1 кв. метр. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Следчыя працуюць на месцы падпалу каля пракуратуры горада Жодзіна. Фота: ex-press.by

На месцы інцыдэнту раніцаю працавалі следчыя, піша ex-press.by.

Паводле відавочцаў, уначы каля 03:15 у раёне побач з пракуратураю быў чутны гук падобны на выбух ці гучны хлапок.

Дзеля хайпу. У Гомлі падлетак падпаліў на сабе вопратку і ў выніку атрымаў пратакол

АА belsat.eu

Hавiны