У жніўні «Белавія» пачне лятаць у Львоў


Нацыянальная авіякампанія звязала Менск з папулярным украінскім горадам.

Рэгулярныя рэйсы «Белавія» будзе выконваць з 17 жніўня чатыры разы на тыдзень з аўторка па суботу. Згодна з раскладам вылет з Менску а 13:10 і вяртанне са Львова а 15:20. Кошт квіткоў складзе прыкладна 120 еўра.

Новы рэйс «Белавія» Львоў – Менск дазваляе перасаджвацца ў беларускай сталіцы на рэйсы ў Маскву ў рамках адзінага квітку з чаканнем у адну гадзіну на ўласныя рэйсы, а таксама з больш доўгім чаканнем на рэйсы авіякампаніі «Ютэйр».

 «Белавія» захапіла больш за палову транзітнага пасажырапатоку ва Украіну

Актыўна адкрываць новыя рэйсы ўва Украіну беларуская кампанія пачала пасля таго, як 25 кастрычніка 2015 года спыніліся авіязносіны паміж Украінай і Расеяй. Закрыццё наўпроставага авіязлучэння паміж двума суседкамі стала прычынай з’яўлення новага транзітнага хабу – аэрапорту «Менск-2». Колькасць рэйсаў сюды павялічылася ў разы, а маршрутная сетка палётаў з Менску ва Украіну пашырылася. На дадзены момант «Белавія» акрамя новага маршруту ўжо лётае ў Адэсу, Харкаў ды кіеўскія лётнішчы ў Барыспалі і Жулянах.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў