У Жлобінскім раёне зламаўся хуткасны цягнік


На станцыі Красны Бераг (Жлобінскі раён) высадзілі ўсіх пасажыраў з цягніка Менск-Гомель. Пра гэта піша TUT.by.

Інцыдэнт здарыўся 15 снежня каля 21:00. Паводле пасажыркі Дар’і Цуранковай, на пад’ездзе да станцыі пачуліся некалькі воплескаў. Пасля цягнік спыніўся. У гэты час адбыліся дзве ўспышкі, і ўсіх папрасілі пакінуць вагоны.

На станцыі пасажырам прапанавалі гарбату і каву.

Беларуская чыгунка накіравала на станцыю дапаможны лакаматыў, які даставіў цягнік да Гомля. Каля 23:00 пасажыраў пачалі рассаджваць на дызель-цягнік.

Прычыны тэхнічнай няспраўнасці высвятляюцца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў