У Жлобіне мужчыне далі 4 гады за тое, што ён кінуў шкляную бутэльку ў ДАІшніка


Здарэнне адбылося ў Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня. Паводле прэс-службы МУС, п’яны 60-гадовы мясцовы жыхар удзельнічаў у мітынгу.

Мужчына ўзяў адну пластыкавую і дзве шкляныя бутэлькі і па чарзе кінуў іх у інспектара ДАІ. Адна з бутэлек разбілася аб галаву міліцыянта.

У хуткім часе мужчыну затрымалі, следчыя распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

4 лістапада суд Жлобінскага раёна прызнаў абвінавачанага вінаватым і прызначыў яму 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Таксама жыхар Жлобіну мусіць заплаціць міліцыянту 1500 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

belsat.eu

Стужка навінаў