У затрыманых актывістаў прайшлі ператрусы, аднаго перавялі ў СІЗА


Па крымінальнай справе аб гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі затрыманыя 9 чалавек. У чацвярых з іх прайшлі ператрусы, паведамляе ПЦ «Вясна».

Праваабаронцам сталі вядомыя імёны ўсіх затрыманых пасля інцыдэнту ў Горадні. Гэта Сяргей Ціханоўскі, Яўген Рэзнічэнка, Дзмітрый Фурманаў, Уладзімір Навумік, Вяргілій Ушак, Аляксандр Арановіч, Сяргей Калмыкоў, Васіль Баброўскі і Арцём Сакаў.

Сакаў утрымліваецца ў ІЧУ у Горадні, астатнія – у сталічным ЦІП на Акрэсціна. Вяргілій Ушак быў пераведзены ў менскае СІЗА №1 на Валадарскага.

Сяргей Ціханоўскі на пікеце ў Магілёве.
Фота: «Белсат»

Увечары 1 чэрвеня скончыўся трохдзённы тэрмін з моманту затрымання, аднак на волю ніхто з іх не выйшаў. Яны працягваюць заставацца пад вартай да выстаўлення абвінавачвання, тэрмін утрымання, імаверна, падоўжаны да 10 содняў. Пасля іх павінны або вызваліць, або афіцыйна абвінаваціць.

Стала вядома, што ў гарадзенскай кватэры Уладзіміра Навуміка прайшоў ператрус, міліцыя канфіскавала ноўтбук, флэшкі. Ператрусы таксама прайшлі ў кватэрах Разнічэнкі, Калмыкова, Баброўскага і ў сваякоў некаторых фігурантаў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў