У Заслаўскім гарвыканкаме абвяргаюць звесткі пра звальненне «мэра»


Удзельнікі пратэстаў у Менску, Беларусь. 17 жніўня, 2020 г. фота: Света Фар / Vot-tak.tv

Інфармацыя пра адстаўку старшыні Заслаўскага гарвыканкаму Святланы Карташовай з’яўляецца няпраўдай, паведамілі карэспандэнту «Белсату» ва ўстанове. Пра тое, што кіраўніца гарвыканкаму Заслаўя сышла ў адстаўку, паведаміў тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга».

«Цяпер шмат чыноўнікаў з самых розных вобласцяў робяць тое ж самае, жадаючы быць з народам», – гаворыцца ў паведамленні.

Hавiны
«Мне званілі супрацоўнікі пракуратуры і КДБ». Павел Латушка апавёў пра падтрыманне «людзей у пагонах»
2020.08.18 12:37

Разам з тым у Заслаўскім гарвыканкаме звесткі пра адстаўку Святланы Карташовай абвяргаюць.

«Гэта няправільная інфармацыя. У адстаўку яна не падае. Уся інфармацыя ў Менскім райвыканкаме. Але гэта няпраўда. Засмуціць гэта кагосьці ці ўзрадуе. Гэта няпраўда. Гэтай фэйк», – адзначылі ў прыёмнай.

Сама Карташова ў гэты час была не на месцы.

А аддзеле кадраў Менскага райвыканкаму кажуць, што нічога не ведаюць пра адстаўку, «ніякіх дакументаў не паступала».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў