У Заслаўі абрынулася частка трыбунаў цырку-шапіто, пацярпелі 6 асобаў


Цырк-шапіто ў Заслаўі, скрыншот «СТБ»

Увечары 7 верасня ў цырку-шапіто «Sirius» абрынулася частка глядацкіх трыбунаў.

Здарэнне адбылася каля паловы на восьмую вечара, перад пачаткам выступу, калі гледачы займалі свае месцы. На месца аператыўна прыбылі медыкі і ратавальнікі.

Пацярпелі шэсць асобаў – двое дзяцей і чацвёра дарослых. Сярод іх адна цяжарная жанчына, яе даставілі ў другую радзільню Менску. У Менскую абласную больніцу трапілі пяць асобаў. Ва ўсіх пацярпелых траўмы рознай ступені цяжкасці – удары і пераломы.

Пасля агляду 8-гадовую дзяўчыну і 12-гадовага хлопчыка адпусцілі дадому. Двое дарослых таксама адмовіліся ад шпіталізацыі. Па стане на 23:00 7 верасня ў больніцы заставаліся толькі 62-гадовая пенсіянерка і будучая мама.

Вядома, што гэта ўжо другі выступ гэтага перасоўнага цырку ў Заслаўі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «СТБ»

Стужка навінаў