Следчы камітэт лічаць, што злачынцы маглі забіць жанчыну, каб здаць яе кватэру ў арэнду.
Міліцыя знайшла закапанае цела 28-гадовай жыхаркі Віцебску ў лесе пад Лёзнам пасля таго, як у панядзелак у міліцыю звярнулася сяброўка жанчыны.
Падчас следчых дзеянняў аператыўнікі ўсталявалі, што напярэдадні загінулая выпівала са знаёмымі. Пасля застолля яна ў суправаджэнні мужчыны і жанчыны з яе кампаніі пайшла ў лес. Там яе збілі і закапалі ў зямлю. На целе жанчыны знайшлі мноства траўмаў.
Камітэт судовых экспертызаў усталёўвае цяпер, ці жанчына была жывой на момант пахавання.
Па падазрэнні ў забойстве затрымалі чатырох чалавек, іх ужо дапыталі. Папярэднім матывам злачынства следчыя лічаць іхнае жаданне здаць яе кватэру ў арэнду.
Цяпер працягваецца допыт сведкаў.
Следчы камітэт падае, што Лёзненскі аддзел СК распачаў крымінальную справу паводле часткі 2 артыкулу 139.
ДД