У Забайкальскім краі аўтобус упаў з мосту: каля 20 чалавек загінула


У Срэценскім раёне Забайкальскага краю Расеі здарылася дарожна-транспартнае здарэнне, ахвярамі якога сталі каля двух дзясяткаў чалавек.

Як паведамілі ў мясцовым аддзяленні МНС, пасажырскі аўтобус «Granbird», які рухаўся са Срэценску і ў Чыту, праз 60 км пасля выезду з’ехаў з дарогі.

У ліквідацыі наступстваў аварыі задзейнічаныя больш за 70 чалавек і 23 адзінкі тэхнікі, у тым ліку 2 верталёты. Пацярпелых дастаўляюць у Нерчынскую больніцу. Арганізаваны тэлефон «гарачай лініі» для аказання інфармацыйнага падтрымання і экстранай псіхалагічнай дапамогі насельніцтву.

«Интерфакс» адзначае, што аўтобус упаў з мосту. Паводле папярэдніх звестак, пацярпела 33 чалавекі, з іх 15 чалавек загінулі. Агулам у аўтобусе знаходзіліся 44 чалавекі.

Аўтобус належыць індывідуальнаму прадпрымальніку«. Ліцэнзія на яго прадугледжвае толькі заказныя турыстычныя перавозкі, але аўтобус быў пастаўлены на рэйсавы маршрут.

Тэлеграм-канал BAZA піша, што загінулі 19 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Прынамсі адзін пацярпелы ў вельмі цяжкім стане.

Таксама адзначаецца, што аўтобус упаў на лёд ракі, які можа праламацца ў любы момант.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў