У Японіі правялі паспяховыя выпрабавалі ўстаноўкі па здабычы энергіі з акіяну


Японскія адмыслоўцы ўпершыню правялі паспяховае выпрабаванне новай устаноўкі па выпрацоўцы электраэнергіі пры дапамозе акіянічных плыняў.

Тэст доўжыўся пяць дзён. Выпрабаванні праводзіліся ў раёне японскага вострава Куціносіма, паведамляе тэлеканал NHK.

Новая сістэма называецца «Кайра». Яе распрацавала кампанія «IHI Corporation» і Арганізацыя развіцця новай энергетыкі і прамысловых тэхналогіяў. Устаноўка складаецца з трох 20-ціметровых металічных цыліндраў. Два цыліндры абсталяваныя генератарамі з лопасцямі дыяметрам па 11 метраў, якія выпрацоўваюць электраэнергію. Агульная магутнасць «Кайры» складае 100 кілават.

Падчас выпрабаванняў устаноўку апускалі на глыбіню ад 20 да 50 метраў. Японскія адмыслоўцы разлічваюць распачаць продаж установак да 2020 года.

ЮВ, belsat.eu, паводле NHK

Стужка навінаў